Вы тут

У шматпавярхоўцы Віцебска на пажары загінулі мужчына і жанчына


Ноччу 25 студзеня ў службу выратавання паступіла паведамленне аб пажары ў кватэры па вул. Чкалава ў г. Віцебску, паведамілі на сайце МНС. Там назіралася задымленне ў кватэры, размешчанай на восьмым паверсе дзевяціпавярховага шматкватэрнага жылога дома.


Фота МНС.

Гаспадыня жылля 1971 года нараджэння, пражывала сумесна з мужчынам, 1978 года нараджэння. На момант узнікнення пажару абодва знаходзіліся ў кватэры.

Работнікамі МНС у складзе звяна газадымаахоўнай службы ў палаючым памяшканні кухні на падлозе знойдзены мужчына, які знаходзіўся ў несвядомым стане, далей у памяшканні калідора на падлозе выяўлена гаспадыня жылля. Пацярпелыя вынесеныя ў бяспечнае месца і перададзеныя брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі. Пасля праведзеных рэанімацыйных мерапрыемстваў канстатавана смерць абодвух грамадзян.

У выніку пажару ў кватэры закураны сцены, столь, у памяшканні кухні пашкоджана мэбля.

Па гэтым факце праводзіцца праверка. Прычына пажару высвятляецца. Разглядаецца версія - неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».