Вы тут

У КНР каронавірусам заразіліся ўжо больш за 2 тыс. чалавек


Як мінімум у 2002 чалавек у Кітаі пацвердзілася захворванне на пнеўманію, выкліканую новым каронавірусам. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на дадзеныя кітайскіх медыцынскіх ведамстваў, піша meduza.io.


Раней улады КНР заяўлялі пра 1975 інфіцыраваных. Больш за 300 чалавек знаходзяцца ў цяжкім стане. Яшчэ ў амаль 2,7 тысяч чалавек гэты дыягназ падазраецца.

Па стане на 26 студзеня колькасць загінулых ад віруса складае 56 чалавек.

Напярэдадні старшыня КНР Сі Цзіньпін заявіў, што хуткасць распаўсюджвання новага каронавіруса паскараецца.

За межамі Кітая хворыя каронавірусам выяўлены ў Тайландзе, В'етнаме, Сінгапуры, Паўднёвай Карэі, Тайвані, Непале, ЗША і Аўстраліі.

Прэв'ю: bbc.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.