Вы тут

Нарвежская нафта пачала паступаць на "Нафтан"


Першая партыя нарвежскай нафты паступіла раніцай 26 студзеня ў Наваполацк для перапрацоўкі ў ААТ "Нафтан", перадае БЕЛТА.


З Клайпедскага порта па чыгунцы сёння ў 8.10 на станцыю "Наваполацк" прыбыў склад з 59 цыстэрнаў агульным аб'ёмам каля 3,5 тыс.т. Цалкам уся партыя нарвежскай нафты (86 тыс. т), дастаўленая суднам Breiviken, павінна паступіць на прадпрыемства на працягу бліжэйшых двух тыдняў.

"Адлегласць ад нарвежскага берага, дзе праходзіла пагрузка ў танкер, да нашага прадпрыемства, а гэта 2,3 тыс. км, нафта пераадолела менш чым за 7 сутак. Першы састаў з порта Клайпеды дасягнуў станцыі "Наваполацк" на працягу сутак. Зараз пачынаюцца пэўныя тэхналагічныя аперацыі па сліву нафты, падрыхтоўцы для перапрацоўкі і непасрэдна пасля гэтага мы пачнем яе перапрацоўваць. Астатняя частка танкернай партыі будзе дастаўляцца рытмічна па аднаму-двух саставах у суткі", - паведаміў генеральны дырэктар ААТ "Нафтан" Аляксандр Дзямідаў.

Паводле яго слоў, нарвежскі сорт паўночнаморскай нафты, якую атрымала прадпрыемства, называецца Johan Sverdrup. Ён здабываецца на нарвежскім кантынентальным шлейфе ў прамысловых маштабах з чацвёртага квартала 2019 года. "Якасць гэтай нафты даволі цікавая. У свеце гэты сорт ужо называюць канкурэнтам расійскага Urals. На рынак ён выйшаў даволі ўпэўнена за кошт сваіх якасных характарыстык. Напрыклад, выхад серы атрымліваецца ў два разы менш, чым у Urals, светлых нафтапрадуктаў, як паказаў лабараторны аналіз, - больш. Гэта значыць патэнцыял і перспектыва ў прынцыпе, на мой погляд, у гэтага сорту ў параўнанні з Urals вельмі сур'ёзная", - канстатаваў кіраўнік.

Казаць больш прадметна аб далейшых перспектывах выкарыстання нарвежскай нафты, на думку Аляксандра Дзямідава, можна будзе пасля правядзення ўсіх аналізаў. "Мы ўзялі гэты сорт першы раз, цяпер адпрацуем усе аспекты, пачнецца яго перапрацоўка на тэхналагічных устаноўках, пасля гэтага зробім тэхналагічныя высновы з нагоды далейшай працы. На наш погляд, гэта нядрэнны сорт. Важны і той аспект, што набываецца сыравіна без пасрэднікаў, непасрэдна у адной з кампаній, якая ўдзельнічае ў праекце па здабычы нафты на нарвежскім шлейфе. Да таго ж у нас склаліся добрыя адносіны з пастаўшчыкамі", - дадаў гендырэктар.

Аляксандр Дзямідаў падкрэсліў, што перад прадпрыемствам у любым выпадку пастаўлена задача на сістэмнай аснове пастаўляць альтэрнатыўную сыравіну. "Гэтым мы зараз і займаемся. У нас ёсць база дадзеных тэхнічных сартоў, у цяперашні час мы яе аптымізуем, глядзім новыя сарты, якія з'яўляюцца на рынку, вылучаем сярод іх найболей аптымальныя з пункту гледжання тэхналагічных параметраў і эканомікі. Зыходзячы з гэтага, і будзем вызначацца далей па доўгатэрміновай праграме", - падсумаваў кіраўнік.

Прэв'ю: ont.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».