Вы тут

Амаль 60 жывапісных твораў Кастуся Качана выставяць у Нацыянальным мастацкім музеі


Выстава жывапісу Кастуся Качана "Радзімай зачараваны" адкрыецца 28 студзеня ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове.


У экспазіцыі будуць прадстаўлены каля 60 жывапісных твораў мастака. Выстава праводзіцца з нагоды вылучэння Кастуся Качана на саісканне Дзяржаўнай прэміі Беларусі ў галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры.

"Імя Кастуся Качана, празванага песняром беларускіх мястэчак, карыстаецца папулярнасцю сярод аматараў жывапісу. Прыгажосць і паэтычнасць беларускай прыроды, хараство малых гарадоў з тысячагадовай гісторыяй, асаблівы каларыт жыцця вясковага чалавека - асноўныя матывы яго твораў. Аўтар вядомы лірычнымі краявідамі прыроды, малюнкамі архітэктурных помнікаў, храмаў і манастыроў Беларусі. Яго манеру вызначаюць пластычнасць жывапіснай фактуры, сюжэтнасць, кампазіцыйная стройнасць, завершанасць вобразаў, каларыстычная цэльнасць", - расказалі ў музеі.

На выставе прадстаўлены работы розных гадоў, створаныя майстрам у час паездак па Беларусі, перш за ўсё па яе заходніх раёнах. Асаблівае месца ў творчасці Кастуся Качана займаюць краявіды Навагрудскай зямлі - малой радзімы аўтара. Яго работам уласціва нацыянальна-рамантычная настроенасць. Спалучаючы ў сваіх творах цішыню і спакой правінцыяльнага жыцця з рамантыкай старадаўніх помнікаў, майстар стварае арганічны сплаў мінулага і сучаснасці, якія не адасабляюцца адзін ад аднаго, а суіснуюць разам у прасторава-часавым адзінстве.

Выстава будзе працаваць па 15 сакавіка.

Творы Кастуся Качана захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі, Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў, Мастацкім фондзе Міністэрства культуры Расіі, Траццякоўскай галерэі, фондах Беларускага саюза мастакоў, а таксама ў прыватных калекцыях многіх краін свету. У 2014 годзе ў Наваградку адкрылася карцінная галерэя яго імя.

Прэв'ю: ptzgovorit.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».