Вы тут

У Жабінцы міліцыянер затрымаў злодзея раней, чым гаспадыня даведалася аб крадзяжы


У Жабінцы супрацоўнік крымінальнага вышуку, працуючы па адным злачынстве, раскрыў іншае.


Як паведамілі ў МУС, удзень аператыўнік звярнуў увагу на мінака, які хаваў пад курткай нешта вялікае. Сышчык пазнаў яго — гэта быў неаднаразова раней судзімы за крадзяжы мясцовы жыхар.

Міліцыянер дагнаў мужчыну, які спрабаваў схавацца ў гарадскім парку. На просьбу паказаць, што ён хавае, злодзей-рэцыдывіст дастаў з-пад курткі дэкаратыўны выраб з рога аленя і бутэльку каньяку. Падазрэнні праваахоўніка пацвердзіліся: рэчы былі крадзенымі.

Фота: pixabay.com

Затрыманы растлумачыў, што ўсяго за некалькі хвілін да сустрэчы з міліцыянерам ён патрапіў у кватэру, дзверы якой былі не зачынены. Дома нікога не было, мужчына хутка забраў з пярэдняга пакою першае, што трапілася пад руку, і пайшоў.

Як высветлілася, дзверы забылася замкнуць унучка гаспадыні кватэры, калі сыходзіла ў школу. А сама жанчына была ў гэты час на працы і аб тым, што здарылася, даведалася ад супрацоўніка міліцыі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».