Вы тут

24-26 студзеня аўтадарога М-4 будзе пад кантролем ДАІ Міншчыны


З пачатку 2020 года, у параўнанні з мінулым годам, на тэрыторыі Мінскай вобласці назіраецца рост дарожна-транспартных здарэнняў, большасць з якіх адбылася з удзелам найменш абароненай катэгорыі ўдзельнікаў дарожнага руху (пешаходаў, веласіпедыстаў, возчыкаў гужавога транспарту).


Фота: vmogileve.by

Як паведамілі ва УДАІ УУС Мінаблвыканкама, у мэтах прафілактыкі і папярэджання дарожна-транспартных здарэнняў c 24 студзеня да 26 студзеня вартавыя дарог правядуць масіраваную адпрацоўку аўтамабільнай дарогі М-4.

Асаблівая ўвага будзе нададзена спыненню парушэнняў Правілаў дарожнага руху пешаходамі і веласіпедыстамі, выяўленню нецвярозых кіроўцаў, асоб, якія не маюць права кіравання транспартнымі сродкамі, а таксама тых, хто не прадаставіў перавагі ў руху пешаходам і іншым удзельнікам дарожнага руху. Таксама, у выпадку неабходнасці, супрацоўнікі ДАІ будуць аказваць садзейнічанне ўсім удзельнікам дарожнага руху, якім спатрэбіцца дапамога.

Дзяржаўтаінспекцыя настойліва рэкамендуе кіроўцам пры руху ўлічваць умовы надвор’я і дарожныя ўмовы, пры гэтым захоўваць хуткасны рэжым, дыстанцыю паміж транспартнымі сродкамі, правілы абгону, у абавязковым парадку прышпільвацца рамянямі бяспекі, малалетніх дзяцей перавозіць у спецыяльных дзіцячых утрымлівальных прыладах.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?