Вы тут

За бялізну і чай у цягніках міжнародных ліній цяпер можна заплаціць карткай


Магістраль сумесна з пастаўшчыкамі паслуг сувязі і банкаўскімі структурамі ўкараніла ў цягніках міжнародных ліній mPOS-тэрміналы для аплаты паслуг па банкаўскіх плацежных картках міжнародных плацежных сістэм Visa і Mastercard. Рэалізацыя гэтага праекта дасць магчымасць пасажырам разлічвацца ў саставах у тым ліку за чайную прадукцыю і пасцельную бялізну, залішнюю ручную паклажу і паслугі вагона-рэстарана пры дапамозе карткі.


Фота: parovoz.com

Гэта завяршальны этап праекта па ўкараненні ў цягніках аплаты паслуг чыгуначнага транспарту па банкаўскіх плацежных картках з выкарыстаннем пераносных плацежных POS-тэрміналаў, які ажыццяўляўся ў некалькі этапаў, паведамляе прэс-цэнтр магістралі.

Спачатку POS-тэрміналы для аплаты паслуг па банкаўскіх плацежных картках з'явіліся ў цягніках міжрэгіянальных і рэгіянальных ліній бізнес-класа, затым у цягніках рэгіянальных ліній эканомкласа, а ў студзені гэтага года mPOS-тэрміналамі абсталявалі ўсе цягнікі міжнародных ліній. Да 2020 года аплаціць паслугі банкаўскай карткай можна было толькі пры знаходжанні цягніка на тэрыторыі Беларусі. Цяпер гэта магчыма і за яе межамі.

У прэс-цэнтры БЧ звярнулі ўвагу, што аперацыі па аплаце паслуг у цягніках магчымыя пры наяўнасці ўстойлівай мабільнай сувязі.

Усяго магістраль набыла 86 mPOS-тэрміналаў. POS-тэрміналы білетных касіраў ў цягніках рэгіянальных ліній эканомкласа ўключаны ў камплектацыю білетадрукуючых машын. Аснашчэнне POS-тэрміналамі цягнікоў міжрэгіянальных ліній і рэгіянальных ліній бізнес-класа праводзілася сумесна з ААТ “Беларусбанк”.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?