Вы тут

Выстава-шоу хатніх жывёл пройдзе 22-23 лютага ў Мінску


Першая міжнародная выстава-шоу грызуноў, дробных хатніх і сельскагаспадарчых жывёл "Бабуля на зімовых слядочках - 2020" пройдзе ў Мінску 22-23 лютага, паведамілі БЕЛТА арганізатары.


Наведвальнікі змогуць убачыць карлікавых і сельскагаспадарчых трусоў розных парод, дэкаратыўных курэй экзатычных парод і іншых птушак, марскіх свінак, дэгу, пацукоў, пясчанак, хамякоў, дэкаратыўных мышэй, папугаяў, афрыканскіх слімакоў і іншых жывёл.

Будуць прадстаўлены гаспадаркі Беларусі з эка-прадукцыяй.

Арганізатары плануюць надаць асаблівую ўвагу дзіцячай аўдыторыі. У дні выставы пройдуць займальныя інтэрактыўныя лекцыі аб правільным утрыманні жывёл і гуманных адносінах да іх, будуць працаваць фотазоны. Маленькім наведвальнікам ўручаць маляўнічыя раздаткавыя матэрыялы і пакажуць шоу, адбудуцца конкурсы з удзелам жывёл.

Чакаецца, што мерапрыемства стане не толькі добрым варыянтам дзіцячага вольнага часу, але таксама дазволіць вырашыць шматлікія адукацыйныя і выхаваўчыя задачы, пашырыць веды людзей пра жывёл, пазнаёміць з досыць рэдкімі відамі звяроў.

Арганізатарамі выступаюць Беларускае грамадскае аб'яднанне трусаводаў, міжнароднае грамадскае аб'яднанне "Свет дэгу" і іншыя.

Прэв'ю: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».