Вы тут

Летась лясгасы краіны вырасцілі каля 3 мільёнаў дэкаратыўных раслін


Пра гэта паведамляе Міністэрства лясной гаспадаркі.


У 2019 года лясгасы прынялі актыўны ўдзел у азеляненні краіны. Так, пры непасрэдным удзеле работнікаў лясной гаспадаркі такая работа была праведзена на тэрыторыі 36 населеных пунктаў, 19 школ, 6 бальніц, 4 ферм, 4 месцаў адпачынку, 7 сядзіб сельскагаспадарчых арганізацый і 11 дарог агульнай працягласцю каля 60 кіламетраў. Акрамя таго, спецыялісты лясгасаў дапамаглі закласці 6 сквераў агульнай плошчай 1,2 гектара, 3 дэндрапаркаў (2,35 гектара) і 19 алей працягласцю 1,7 кіламетра.

Акрамя гэтага лесагаспадарчыя ўстановы працягнулі вырошчванне пасадачнага матэрыялу для азелянення. Гэты напрамак лясгасы развіваюць на працягу многіх гадоў. За прайшоўшы час не толькі адпрацаваны ўсе тэхналогіі, але і пашыраны асартымент раслін, якія выкарыстоўваюцца для падобных мэтаў. Усяго ў лясных гадавальніках сёння вырошчваецца больш за 200 відаў дэкаратыўных драўняных і хмызняковых парод.

Так, для правядзення азеляняльных работ у 2019 годзе было вырашчана каля 3 мільёнаў дэкаратыўных раслін, у тым ліку дрэў іглічных парод -- 1,3 мільёна штук, дрэў ліставых парод -- 470 тысяч штук, кустоў -- 1,2 мільёна штук.

Летась толькі насельніцтва набыло у лясгасаў больш за 625 тысяч штук дэкаратыўнага пасадачнага матэрыялу. Значную колькасць раслін купілі дарожныя і сельскагаспадарчыя арганізацыі, прадпрыемствы Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

У галіне сёння функцыянуюць 74 пастаянныя лясныя гадавальнікі. Іх агульная плошча складае звыш 1,3 тысячы гектараў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: forestzone.by

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.