Вы тут

Расія заявіла аб гатоўнасці кампенсаваць шкоду ад бруднай нафты


Гэтае пытанне абмяркоўвалі ўчора па тэлефоне прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей РУМАС і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расіі Дзмітрый МЕЗЕНЦАЎ.


Сярод актуальных пытанняў, якія таксама закранулі ў ходзе размовы, — энергетыка і пашырэнне ўзаемадзеяння з дзяржаўнай карпарацыяй «Роскосмас».

Як паведамляе БелТА, учора Дзмітрый Мезенцаў адзначыў, што расійскі бок гатовы кампенсаваць шкоду ў адпаведнасці з запытам і дакументальна пацверджанымі стратамі, панесенымі беларускімі нафтаперапрацоўчымі прадпрыемствамі. Па яго словах, узгодненыя бакамі падыходы датычацца вызначэння канчатковых памераў будучых выплат.

Па меркаванні пасла Расіі ў Беларусі, нашы краіны ў найбліжэйшы час могуць знайсці аптымальныя рашэнні па нафтагазавых пытаннях.

«Нягледзячы на пэўныя адрозненні ў падыходах бакоў, аптымальныя рашэнні, якія задаволяць партнёраў, павінны быць знойдзены ў найбліжэйшы час, што таксама пацвердзіць маштаб і практыку двухбаковага ўзаемадзеяння па нафце і газе», — сказаў дыпламат.

Загаловак у газеце: Нафта, газ і космас

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гараджан, якія з выхадам на пенсію вяртаюцца ў бацькоўскія дамы, становіцца ўсё больш

Гараджан, якія з выхадам на пенсію вяртаюцца ў бацькоўскія дамы, становіцца ўсё больш

Цяпер ледзь не ў кожнай вёсцы можна сустрэць былых гараджан.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Пра стасункі, армію і падарункі.