Вы тут

МТС запусціў пілотныя зоны 5G у Беларусі


Тэлекамунікацыйны аператар і правайдар лічбавых паслуг МТС у рамках доследнай эксплуатацыі запусціў пілотныя зоны новага пакалення сувязі стандарту 5G (NewRadio) у Мінску. Адзін з пілотаў разгарнулі на праспекце Незалежнасці. Дэманстрацыйная зона працуе на існуючай інфраструктуры аператара з выкарыстаннем абсталявання Huawei і Cisco на частотах ў дыяпазоне 3600-3700 МГц.


Тэхналогію на праспекце Незалежнасці пратэставалі ў рэальных умовах з дапамогай смартфона Huawei Mate 20X і роўтара Huawei 5G CPE Pro. Хуткасць загрузкі склала больш за 1 гігабіт у секунду. Напрыклад, відэа памерам больш за 500 мегабайт загрузілася прыкладна за 6 секунд.

“Тэхналогія 5G - гэта наступны крок у эвалюцыі мабільнага інтэрнэту. Запускаючы пілотныя зоны, мы хацелі, у першую чаргу, праверыць патэнцыял карыстальніцкага  досведу для нашых кліентаў. У далейшым мы працягнем тэставанне розных карыстальніцкіх сцэнарыяў, іншых “разумных” рашэнняў на базе тэхналогіі сувязі пятага пакалення, якая ў перспектыве стане ўніверсальнай платформай для стварэння новых бізнес-мадэляў і паўсюднай лічбавізацыі галін”,  – падкрэсліў кіраўнік тэхнічнага дэпартамента МТС Аляксей Цяжкіх.

“Кампанія Huawei з'яўляецца сусветным лідарам у распрацоўцы тэхнічных рашэнняў у вобласці мабільных сетак сувязі і заўсёды арыентуецца на патрэбы карыстальнікаў. Сеткі пятага пакалення паскораць пераход да лічбавага свету і забяспечаць абанентам магчымасць атрымліваць асалоду ад сэрвісаў, пра якія раней звычайны чалавек мог даведацца толькі ў фантастычных апавяданнях, напрыклад, такіх як галаграфічны выклік і беспілотныя транспартныя сродкі. Мы рады супрацоўніцтву з МТС у развіцці сетак 5G”, - адзначыў намеснік дырэктара ТАА “БелХуавэйТехноладжыс” Сяо Сяньфэн.

Стандарт сувязі пятага пакалення забяспечыць абанентам новы карыстальніцкі  вопыт спажывання паслуг мабільнага інтэрнэту з новымі сэрвісамі, якія патрабуюць звышхутккасцей, гарантый якасці і высокай прапускной здольнасці. Развіццё атрымаюць сэрвісы віртуальнай і дапоўненай рэальнасці, выдаленае кіраванне беспілотнымі прыладамі.

У перспектыве ўкараненне новага стандарту стане драйверам развіцця розных галін, сеткі 5G будуць задзейнічаны ў такіх кірунках, як тэлемедыцына, “разумны” горад, “разумная” вытворчасць, “разумны” дом і транспарт.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.