Вы тут

Песню бярыце з сабою. Бывай, каханы мой


Марыя Лебядзько (нар. 1961) — беларуская паэтэса, медыцынскі работнік. Піша вершы на рускай і беларускай мовах. З'яўляецца аўтарам паэтычных зборнікаў «Калейдаскоп», «Сіняя птушка», «Белае і чорнае», «Вітаю цябе, Беларусь мая: песні і вершы». У 2015 годзе стала лаўрэатам фестывалю свецкай духоўнай паэзіі і музыкі.

Вершы — Марыя ЛЕБЯДЗЬКО, Яўген КСЯНЕВІЧ, музыка — Яўген КСЯНЕВІЧ.


1. Да пабачэння, мой каханы! Так прыйшлося,

Што адляцела з журавамі наша восень.

Ляцела цяжка, ёй хацелася вярнуцца,

А мне хацелася заснуць і не прачнуцца.

Прыпеў (2 разы):

Бывай, каханы мой, бывай.

Бывай, каханы мой, бывай.

Бывай, каханы мой, бывай.

Бывай, бывай.

2. Была магутнай я! Была я каралевай!

Куды ні глянеш — ці направа, ці налева, —

Усюды золата, а шчасце праглядзела...

Сказала сумна так, аж дрыжыкі па целу...

Прыпеў.

3. Да пабачэння! Не — бывай! Бо стрэч не будзе!

І гэта роспач, як маланка, б'е ў грудзі.

Ці, можа, я, ці, можа, ты тут вінаваты,

Што наша восень стала першай нашай стратай?

Прыпеў.

4. ...Ляцела восень з журавамі за аблокі.

Мы не змаглі з табой зрабіць чатыры крокі,

Каб дараваць, каб зразумець, захвалявацца,

Каб наша восень хоць на дзень змагла застацца...

Прыпеў.

 

Рубрыку вядзе Яўген Ксяневіч

evgenyksenevіch@gmaіl.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».