Вы тут

На тэлеканале «Беларусь 3» пачнуцца паказы дакументальнага кінацыкла «Хроніка Мінскага гета»


На тэлеканале «Беларусь 3» з 28 студзеня пачнуцца паказы дакументальнага кінацыкла «Хроніка Мінскага гета», рэжысёрамі якіх выступілі Уладзімір Луцкі і Людміла Клінцова (дарэчы, сёлета аўтарскі калектыў «Хронік» атрымаў Спецыяльную прэмію Прэзідэнта дзеячам культуры і мастацтва).


Першы фільм, які будзе прадстаўлены ўвазе гледачоў у аўторак, раскажа пра трагедыю вязняў яўрэйскага гета ў беларускай сталіцы. Стужку здымалі да 70-годдзя ліквідацыі Мінскага гета. Створана яно было 17 ліпеня 1941 года па загадзе нямецкіх акупацыйных улад, а 21 кастрычніка 1943 года яўрэйскае гета было ліквідавана. За гэты час праз яго прайшло больш за 80 тысяч людзей — у тым ліку дзеці, жанчыны, людзі сталага веку, яўрэі з Мінска і ваколіц, а таксама вязні з Германіі, Аўстрыі, Чэхіі... Працяглы час лічылася, быццам гісторыя Мінскага гета завяршылася ў 1943-м. Але мала хто ведаў, што ў падвале дома, які знаходзіўся на самым ускрайку закрытай тэрыторыі, хаваліся некалькі яўрэйскіх сем'яў. У гэтых людзей быў свой летапіс тых падзей, і ён адрозніваўся ад афіцыйнай даты на 9 месяцаў. У дзень вызвалення Мінска, 3 ліпеня 1944 года, у літаральным сэнсе з падполля выйшлі 13 чалавек — толькі палова з 26, што ўратаваліся...

За час здымак, якія праходзілі не толькі на тэрыторыі нашай краіны, але і ў ЗША, Ізраілі, Польшчы, стваральнікам фільма ўдалося сабраць унікальныя дакументы і ўспаміны пра той час.

3 29 да 31 студзеня будуць прадстаўлены і іншыя фільмы дакументальнага цыкла — «Хроніка Мінскага гета. Фільм другі. За гонар і свабоду» (2015), «Хроніка Мінскага гета. Фільм трэці. Народжаныя двойчы» (2017), «Хроніка Мінскага гета. Фільм чацвёрты. Зондэргета» (2018, рэжысёр Людміла Клінцова). У іх стваральнікі раскрываюць малавядомыя факты пра тое, як людзі змагаліся за жыццё ў невыносных жыццёвых абставінах, каго ратавалі і хто ратаваў у падполлі вязняў гета на нашых землях.

Алена ДРАПКО

Загаловак у газеце: Цана жыцця, гонару і свабоды

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.