24 студзеня адбудзецца рэспубліканскі сход навуковай грамадскасці, прысвечаны Дню беларускай навукі. У мерапрыемстве прымуць удзел каля пяцісот прадстаўнікоў акадэмічнай, універсітэцкай і галіновай навукі, маладыя навукоўцы, кіраўнікі міністэрстваў і ведамстваў, вышэйшых навучальных устаноў нашай краіны.
На выставе дасягненняў і найбольш значных вынікаў навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці навукоўцы і даследчыкі радставяць больш за 300 інавацыйных навуковых распрацовак. Свае вынікі прэзентуюць арганізацыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, міністэрстваў адукацыі, прамысловасці, аховы здароўя, сельскай гаспадаркі, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Дзяржкамваенпрама, інавацыйныя прадпрыемствы і тэхнапаркі.
Экспазіцыя НАН Беларусі будзе складацца з 7 кластараў, звязаных з прыярытэтамі развіцця навуковай сферы: “Моладзь і новыя гарызонты навукі", "Фізіка і інфарматыка ў тэхналогіях будучыні”, “Тэхнічныя навукі - індустрыя 4.0”, “Сучасныя медыцынскія, фармацэўтычныя і біятэхналогіі”, “Сучасная хімія і рацыянальнае прыродакарыстанне”,” Інавацыйны аграпрамысловы комплекс”.
Так, Інстытут хіміі новых матэрыялаў НАН Беларусі прадставіць увазе 2D і 3D-матэрыялы на аснове поліцукрыдаў -- ультратонкія пакрыцці і порыстыя матэрыялы, якія забяспечваюць эфектыўную адгезію (адгезія - счапленне паверхняў цвёрдых або вадкіх целаў) ствалавых клетак без страты імі функцыянальных уласцівасцяў. Жыццяздольнасць ствалавых клетак на распрацаваных носьбітах складае не менш як 90-95%. Сфарміраваныя матэрыялы могуць быць выкарыстаны для іх пераносу ў арганізм, напрыклад, пры лячэнні апёкаў, ран і трафічных язваў. Вучоныя інстытута прадставяць таксама кампазіцыйныя матэрыялы для экструзійнага 3D-друку.
На выставе можна будзе ўбачыць шэраг унікальных распрацовак навукоўцаў Інстытута фізікі імя Б.І. Сцяпанава НАН Беларусі. Аб'яднаны інстытут машынабудавання прадэманструе эксперыментальны ўзор камерцыйнага электрамабіля (базавы машынакамплект JOYLONGEF5), а таксама мабільную прычапную дэмпферную прыладу. Дадзеная распрацоўка прызначана для мінімізацыі наступстваў сутыкнення транспартных сродкаў з дарожна-будаўнічай тэхнікай падчас выканання дарожных работ, яна забяспечвае плаўнае гашэнне (паглынанне) кінэтычнай энергіі, зніжае сілу ўдару. Акрамя таго, будзе прадстаўлены шырокі шэраг распрацовак для электратранспарту.
Дзень беларускай навукі адзначаецца ў нашай краіне ў апошнюю нядзелю студзеня.
Надзея НІКАЛАЕВА
Прэв'ю: lenta.inform.kz
А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.
Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.
«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».