Вы тут

Крэатон для старшакласнікаў адбудзецца 1 лютага ў Магілёве


Яго тэмай стане інклюзія. Падлеткам прапануюць пагутарыць пра камфортнасць гарадской прасторы для людзей з асаблівымі патрэбамі і магчымасці іх удзелу ў грамадскім жыцці.


Спачатку школьнікі паглядзяць некалькі відэаролікаў выступленняў сусветна вядомых спікераў. Убачанае патлумачыць эксперт, які сутыкаецца з узнятымі пытаннямі ў сваёй працы. Ён жа паставіць перад удзельнікамі канкрэтную задачу. Затым яны падзеляцца на каманды,  калектыўна абмяркуюць, якія ідэі можна было б прапанаваць для дасягнення пастаўленай мэты, і прэзентуюць свае задумы перад аўдыторыяй.

Па выніках абмеркавання журы абярэ лепшыя выступленні, ідэі і ўзнагародзіць іх аўтараў.

Да ўдзелу ў крэатоне  запрашаюцца вучні 9-х, 10-х і 11-х класаў з усёй краіны, якім цікава патрэніравацца генерыраваць ідэі,  прадстаўляць іх на публіцы, а таксама атрымаць парады і каментары ад экспертаў. Удзел у крэатоне – бясплатны, але  па папярэдняй рэгістрацыі.

Крэатон праводзіцца ў рамках сацыяльна-адукацыйнага праекта “Першыя” – рэспубліканскага конкурсу ідэй для старшакласнікаў краіны, які рэалізуецца кампаніяй А1 пры падтрымцы арганізатараў канферэнцый TEDxMinsk. Збор заявак яшчэ працягваецца на сайце.

Месца правядзення крэатона -- канферэнц-зала бізнес-цэнтра “Атрыум” (вул. Першамайская, 57) . Час правядзення з 11:00 да 15:00.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв'ю: mdou-74.ucoz.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».