Вы тут

Зацверджаны Комплексны план мер па навядзенні парадку ў сферы перавозак


Пра гэта паведамляецца на сайце Мінтранса.


З улікам сітуацыі, якая складваецца на рынку аўтамабільных перавозак пасажыраў, а таксама паступаючых ў дзяржаўныя органы зваротаў Міністэрствам транспарту і камунікацый з удзелам дзяржаўных органаў падрыхтаваны і на ўзроўні Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь зацверджаны Комплексны план мер па навядзенні парадку ў сферы аўтамабільных перавозак пасажыраў.

Ім у 2020 годзе прадугледжваюцца да рэалізацыі наступныя мерапрыемствы:

  • прапрацоўка ва ўзаемадзеянні з бізнес-супольнасцю пытання ўвядзення ліцэнзавання дзейнасці ў галіне аўтамабільнага транспарту пры выкананні перавозак пасажыраў у нерэгулярных зносінах, у тым ліку пры перавозках аўтамабілямі-таксі;
  • нарматыўнае замацаванне ў заканадаўчых актах пытанняў у частцы канкрэтызацыі бакоў дагавораў арэнды транспартнага сродку з экіпажам, іх правоў і абавязкаў, а таксама ўстанаўлення забароны на выкананне перавозак пасажыраў у рэгулярных зносінах пад выглядам перавозак у нерэгулярных зносінах;
  • падрыхтоўка прапаноў аб змене Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях у частцы ўзмацнення адказнасці аўтамабільнага перавозчыка за незабеспячэнне патрабаванняў бяспекі, а таксама за парушэнне патрабаванняў да афармлення і (або) аснашчэнню транспартных сродкаў пры перавозках пасажыраў;
  • прапрацоўка пытання аб устанаўленні абавязку па выкарыстанні тахографаў пры выкананні рэспубліканскіх аўтамабільных перавозак пасажыраў;
  • унясенне змяненняў у нарматыўныя прававыя акты па пытаннях правядзення конкурсаў на права выканання аўтамабільных перавозак пасажыраў у рэгулярных зносінах з улікам практыкі іх прымянення;
  • унясенне змяненняў у асобныя пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь у частцы ўдакладнення функцый Транспартнай інспекцыі пры правядзенні камеральных праверак;
  • правядзенне растлумачальнай і інфармацыйнай работы (канферэнцый, семінараў, круглых сталоў, апытанне ўдзельнікаў рынку аўтамабільных перавозак пасажыраў, публікацыі ў сродках масавай інфармацыі) па пытаннях выканання аўтамабільных перавозак пасажыраў.

Рэалізацыя названых мерапрыемстваў дасць магчымасць стварыць умовы для ўстойлівага функцыянавання рынку аўтамабільных перавозак пасажыраў, паведамляе Мінтранс.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: kairosauto.by

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.