Вы тут

Прэзідэнт даручыў разгледзець магчымасць стварэння новай сістэмы разгляду апеляцый па навуковых працах


Пасля цырымоніі ўзнагароджання Аляксандр Лукашэнка запрасіў навукоўцаў да размовы. Ён яшчэ раз падкрэсліў, што з вялікай павагай ставіцца да вучоных і падзяліўся, што ў свой час адмовіўся займацца навукай.


Першым з дакладам аб дзейнасці Вышэйшай атэстацыйнай камісіі выступіў яе старшыня Аляксандр Гучок. Паводле яго слоў, у найбліжэйшы час увага ўстановы будзе накіравана на павышэнне адкрытасці працэдур публічнай абароны дысертацый, тым больш што вопыт у трансляцыі анлайн гэтага працэсу ўжо ёсць.

Старшыня ВАК праінфармаваў, што ў 2019 годзе колькасць прысуджаных навуковых ступеняў скарацілася на 25 працэнтаў.

Дыскусію выклікала пытанне працэдуры адхілення дысертацый і апеляцый па іх. Прэзідыум ВАК адмаўляе работу па прадстаўленні экспертнага савету, але і апеляцыі падаюцца ў ВАК, які павінен арганізаваць яе незалежны разгляд. Прэзідэнт прапанаваў прадугледзець разгляд скаргі ў якімсьці іншым органе. «Можа быць, задзейнічаць Акадэмію навук, каб апеляцыя была апеляцыяй. Каб я не звяртаўся да таго, як я сказаў, хто ўжо паставіў кляймо на маёй дысертацыі, — падагульніў кіраўнік дзяржавы і даручыў гэта пытанне ўзяць пад кантроль. — Паглядзіце з Акадэміяй навук, урадам, кіраўніцтвам ВАК. Без усякіх асабістых падыходаў. Шчыра дакладзіце. Не, дык не — пакінем гэту сістэму. Калі вы палічыце неабходным, што павінна быць некалькі іншая сістэма (жыццё развіваецца, на гэтым узроўні мы засвоілі ўсё, што планавалі, рухацца трэба кудысьці наперад), разгледзім давайце гэта пытанне».

Прэзідэнт падкрэсліў, што жорсткае патрабаванне, якое не патрабуе перагляду, — практыкаарыентаванасць работ, ці магчыма прымяніць іх у жыцці. Ён запатрабаваў праз пэўны час далажыць, як рэалізуюцца яго даручэнні, дадзеныя Акадэміі навук некалькі год таму.

«Трэба вызначыцца, калі крыху пасвабодней будзе, можа, пасля першага квартала, і перагаварыць там на месцы, у Акадэміі навук, з навукоўцамі на прадмет рэалізацыі іх адкрыццяў», — анансаваў размову Аляксандр Лукашэнка.

Марыя Дадалка

Прэв'ю: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.