Вы тут

Танкер з нарвежскай нафтай для Беларусі затрымліваецца з-за шторму


Танкер, які дастаўляе нафту з Нарвегіі для Беларусі, не можа прыбыць у порт Клайпеды з-за шторму, паведамляе агенцтва Мінск-Навіны са спасылкай на sputnik.by.


Планавалася, што судна прышвартуецца ў літоўскім порце днём 22 студзеня, аднак гэтаму перашкодзіў моцны вецер. Чакаецца, што 23 студзеня танкеру ўдасца прыбыць на месца і пачаць разгрузку.

На борце судна знаходзіцца 80 тыс. тон нарвежскай нафты, якую Беларусь набыла для ААТ "Нафтан". Далей сыравіна будзе перагружана ў чыгуначныя цыстэрны на тэрмінале Klaipedos nafta і адправіцца ў Наваполацк.

Нагадаем, гэта першая партыя нафты з Нарвегіі, набытая Беларуссю. Як адзначалі прадстаўнікі "Белнафтахіма" раней, далейшыя пастаўкі - прадмет наступных перамоваў.

Прэв'ю: BREIVIKEN

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.