Вы тут

Жыхароў Фларыды папярэдзілі аб ападках у выглядзе ігуан


На Усходняе ўзбярэжжа ЗША прыйшлі маразы - тэмпература ў Луізіяне, Паўднёвай і Паўночнай Караліне, Джорджыі апусцілася значна ніжэй за сярэднюю. У Фларыдзе месцамі пахаладала да -1 градуса па Цэльсіі (так, для паўднёвага ўсходу ЗША гэта вельмі халодна). Але аб'ява, з якім у аўторак выступіла суполка Нацыянальнай метэаралагічнай службы ў Фларыдзе, здзівіла нават тых, каго не спалохалі халады, піша Meduza.


"Гэта незвычайны для нас прагноз, але не здзіўляйцеся, што сёння, калі тэмпература апусціцца да 30-40 градусаў па Фарэнгейце [прыкладна ад -1 да +4 па Цэльсіі], вы ўбачыце ігуан, якія падаюць з дрэў. Б-р-р-р!" - напісана ў паведамленні.

Так, на галовы (або на машыны) жыхарам штата можа ўпасці не толькі снег, але і ігуаны - дарослыя асобіны могуць дасягаць у даўжыню паўтара метра і важыць дзевяць кілаграмаў!

cumbrepuebloscop20.org

Гэтыя яшчаркі дрэнна пераносяць нізкія тэмпературы і ўпадаюць у спячку ўжо пры +7 градусах па Цэльсіі. Часта яны засынаюць на дрэвах: менавіта таму сіноптыкі папярэджваюць аб магчымым "ігуанападзе". Пры гэтым вонкава ігуаны здаюцца мёртвымі, але на самой справе яны дыхаюць. Але ўсё ж доўгае пахаладанне можа прадстаўляць пагрозу для жыцця ігуан, асабліва самых маленькіх.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».