Вы тут

Абслугоўваць скрыні для пісем будзе «Белпошта»


Падтрымліваць паштовыя скрынкі ў жылых дамах у належным стане, мяняць і рамантаваць іх, а таксама належна асвятляць з учарашняга дня пачаў нацыянальны аператар сувязі — «Белпошта». Скардзіцца на праблемы з ёмістасцямі для карэспандэнцыі камунальнікам цяпер не варта. Плаціць за ўсе работы, як і раней, будуць жыхары. А раз на год камунальнікі, паштавікі і ўласнікі мусяць сумесна правяраць стан і выгляд скрынкі, паведамляе партал камунальнай адукаванасці насельніцтва.


Згодна з пастановай № 21/29 ад 30 снежня 2019 года, якая перадала правы на клопат пра металічныя сховішчы для лістоў пошце, у тэхнічнае абслугоўванне скрынак уваходзяць ачыстка іх ад бруду і ржы, пафарбоўка, замена і рамонт замкоў, выроўніванне, замацоўванне на сцяне, замена каркаса, умацаванне завес на дзверцах і іншае. Каб атрымаць пэўную паслугу, трэба падаць заяўку і аплаціць яе.

Чакаецца, што ў найбліжэйшы час на ўсе паштовыя скрынкі нумары кватэр будуць наносіцца фарбай па спецыяльным трафарэце. А на баках крайніх ёмістасцяў для лістоў будуць пісаць таксама паштовы індэкс. Гэта ў шматкватэрных дамах. На скрынках прыватных сядзіб Белпошта будзе ўказваць таксама назву вуліцы і нумар дома.

Ірына СІДАРОК

Прэв'ю: 4esnok.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.