Вы тут

Хаскі здалі ў прытулак з-за вечна здзіўленага погляду. Праз яго ж забралі ў новую сям'ю


У 2018 годзе хаскі па мянушцы Джубілі здалі ў прытулак амерыканскага горада Матаван, штат Нью-Джэрсі, піша Meduza. Яе ўладальнік быў заводчыкам, які адмовіўся ад яе з-за незвычайнага размяшчэння вачэй - Джубілі заўсёды выглядае злёгку ашаломлена.


З-за гэтых асаблівасцяў ўладальнік не мог нікому яе прадаць, хоць праблем са здароўем у сабакі няма.

Два гады Джубілі жыла ў прытулку, пакуль некамерцыйная арганізацыя, якая займаецца дапамогай хаскі, не надрукавала пост з фотаздымкамі вірлавокага сабакі ў сацсетках.

За пару дзён у прытулак паступіла больш за 150 заявак: Джубілі хвалілі, ёй прызнаваліся ў любові, называлі "самай прыгожай дзяўчынкай" - і не разумелі, каму наогул мог не спадабацца яе вечна здзіўлены погляд. Неўзабаве хаскі знайшла новы дом. Яе забрала сям'я, якая падавала заяўку яшчэ да таго, як Джубілі праславілася дзякуючы сацсеткам і публікацыям буйных выданняў накшталт CNN.

Цяпер сабака жыве ў сям'і з двума іншымі хаскі. І, здаецца, у яе нарэшце ўсё выдатна.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?