Вы тут

У Оршы запусцілі вытворчасць паліўных пелет з кастрыцы льна


УП "Воршацепласеці" запусціла вытворчасць паліўных пелет з кастрыцы льна, паведаміў БелТА дырэктар прадпрыемства Пётр Гішкелюк.


Праект рэалізаваны па ўказе №506 "Аб развіцці Аршанскага раёна" за кошт уласных сродкаў прадпрыемства і прыцягнутых крэдытаў банкаў. Аб'ём інвестыцый склаў звыш Br320 тыс. Абсталяванне літоўскага вытворцы ўстаноўлена ў рэканструяваным цэху на базе былога будынка завода жалезабетонных вырабаў. Магутнасць лініі складае да 1,5 т прадукцыі за гадзіну. У далейшым ёсць магчымасць павысіць яе прадукцыйнасць у два разы. Сыравіна прадпрыемства мае намер набываць на Арэхаўскім, Дубровенскім (Віцебская вобласць), Горацкім і Шклоўскім (Магілёўская вобласць) льнозаводах, якія размешчаны ў радыусе 50 км.

"Абсталяванне працуе з першых чыслаў студзеня пакуль у адназменным рэжыме. За гэты час мы правялі яго абкатку, зрабілі пашпарт якасці прадукцыі. Цяпер рыхтуецца поўны пакет дакументаў, неабходны для вываду прадукцыі на экспарт", - адзначыў Пётр Гішкелюк.

Для забеспячэння ўласных патрэб прадпрыемству неабходна 200-210 т пелет у месяц. З улікам таго, што магчымасці абсталявання дазваляюць выпускаць штомесяц да 300 т прадукцыі пры двухзменным рэжыме працы, "Воршацепласеці" шукае патэнцыйных партнёраў, у тым ліку замежных, для рэалізацыі астатняга аб'ёму. "Пялеты з кастрыцы льна з'яўляюцца экалагічна чыстым відам прадукцыі, а таму могуць выкарыстоўвацца ў якасці туалетных напаўняльнікаў і экаподсцілкі для жывёл. Мы разглядаем гэты кірунак як альтэрнатыўны, тым больш што для яго арганізацыі не патрабуецца істотных выдаткаў. Цікавасць да нашай прадукцыі ўжо праявіла адно з дацкіх прадпрыемстваў", - дадаў кіраўнік.

Рэалізацыя інвестпраекта дазволіла аршанскаму прадпрыемству стварыць пяць рабочых месцаў, а таксама знізіць сабекошт выдаткаў на паліва для кацельняў, якія ўваходзяць у яго склад.

Прэв'ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».