Вы тут

Пачаўся візіт Андрэйчанкі ў Ізраіль


21 студзеня пачаўся афіцыйны візіт Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэйчанкі У. П. у Дзяржаву Ізраіль для ўдзелу ў мерапрыемствах Міжнароднага форуму лідараў, прысвечанага Міжнароднаму дню памяці ахвяр Халакосту і 75-й гадавіне вызвалення Асвенцыма.


Уладзімір Андрэйчанка прыняў удзел у жалобным мітынгу, які прайшоў у гаі памяці «Яр а-Кдушым» пад Ерусалімам. Мерапрыемства было арганізавана Усеізраільскім аб'яднаннем выхадцаў з Беларусі (УАВБ). У мітынгу прынялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Дзяржаве Ізраіль Вараб'ёў А.С., актыў УАВБ і арганізацыі «Бейт Глыбокае».

У сваім выступе Старшыня Палаты прадстаўнікоў адзначыў, што Другая сусветная вайна забрала жыцці кожнага трэцяга жыхара Беларусі, карэнным чынам змяніўшы сталы нацыянальна-этнічны склад насельніцтва краіны. Былі знішчаныя такія звыклыя для беларусаў паняцці, як яўрэйскія мястэчкі, і ўведзены ва ўжытак страшныя словы «гета» і «лагеры смерці».

Беларусы заўсёды будуць успрымаць крывавыя падзеі, якія стаяць за словам «Халакост», як асабістую трагедыю, якая ніколі не павінна паўтарыцца, падкрэсліў Андрэйчанка. Ён выказаў падзяку выхадцам з Беларусі, якія ў Ізраілі беражліва захоўваюць памяць пра трагічныя старонкі сумеснай гісторыі. Манумент у гаі памяці «Яр а-Кдушым» змяшчае зямлю з Мінскага гета, лагера смерці «Трасцянец», з Броннай гары, а таксама з месцаў знішчэння яўрэяў у Беразіно, Краснаполлі і Чэрыкаве.

Ён нагадаў пра неўміручы подзвіг беларусаў і яўрэяў, якія са зброяй у руках супрацьстаялі нацысцкім злачынцам, змагаючыся бок аб бок у шэрагах партызанскіх атрадаў і Чырвонай Арміі, пра гераізм простых беларусаў, якія з рызыкай для жыцця ратавалі ад немінучай гібелі тысячы яўрэяў.

Беларуская дзяржава робіць усё неабходнае для захавання памяці пра тыя часы, адзначыў Старшыня Палаты прадстаўнікоў. Больш за 500 помнікаў у нашай краіне нагадваюць пра ахвяраў Халакосту. Многія з дзеючых мемарыялаў створаны пры падтрымцы яўрэйскіх сем'яў і грамадскіх арганізацый.

У памяць пра трагічныя падзеі другой сусветнай вайны Андрэйчанка перадаў арганізацыі «Бейт Глыбокае» зямлю з месцаў пахавання вязняў Глыбоцкага гета, дзе загінула больш за 10 тыс. яўрэяў, і месцаў масавага знішчэння яўрэяў з населеных пунктаў Пліса і Празарокі Глыбоцкага раёна.

Акрамя таго Старшыня Палаты прадстаўнікоў ўсклаў да мемарыяла вянок ад імя Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у памяць пра больш чым 850 тыс. беларускіх габрэяў, якія загінулі ў гады фашысцкай акупацыі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».