Вы тут

Беларускае таварыства кардыёлагаў і тэрапеўтаў зарэгістравана Мінюстам


Беларускае таварыства кардыёлагаў і тэрапеўтаў зарэгістравана Міністэрствам юстыцыі краіны. Арганізацыя аб'ядноўвае спецыялістаў галіны аховы здароўя, якія займаюцца навукова-даследчай, педагагічнай і практычнай дзейнасцю, удасканальваюць метады дыягностыкі і лячэння, укараняюць у практыку найноўшы вопыт і дасягненні кардыялогіі і тэрапіі.


Старшыня суполкі, прафесар, урач вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі па тэрапіі, вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі па кардыялогіі, загадчык кафедры сталічнага медыцынскага ўніверсітэта Наталля МІЦЬКОЎСКАЯ адзначае:

— За апошнія 11 гадоў мы правялі каля 40 мерапрыемстваў рэспубліканскага і міжнароднага значэння, у тым ліку два кангрэсы кардыёлагаў і тэрапеўтаў. Ідэя аб'яднаць спецыялістаў розных профіляў нарэшце запатрабавала стварэння такога аб'яднання. Гэта дапаможа падрыхтаваць больш сур'ёзную платформу для падобных мерапрыемстваў, а таксама — актыўней уцягваць у работу ўрачоў з адпаведным вопытам з рэгіёнаў і з-за мяжы.

Ірына СІДАРОК

Загаловак у газеце: Кардыёлагі і тэрапеўты ў адной суполцы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».