Вы тут

Як нараджаецца кніга


З паліграфістамі сталічнага прадпрыемства «Транстэкс» я пазнаёміўся выпадкова. Справа ў тым, што тут друкуецца фотаальбом пад назвай «Пад небам Беларусі», які прысвечаны Году малой радзімы, аўтарам якога з'яўляюся я. Дзякуючы сумеснай рабоце над выданнем мне пашчасціла паназіраць, як працуюць паслядоўнікі славутага Скарыны — сучасныя друкары-кніжнікі. А заадно і пазнаёміцца з некаторымі з іх.


Пераплётчыца Надзея Бруй за работай.

Напярэдадні новага года сталічная друкарня «Транстэкс» выйграла тэндар, які абвясціла дзяржаўнае выдавецтва «Беларусь» на друк новага альбома, таму падрыхтаваны дызайн выдання і яго вёрстка былі адпраўлены ў апошнюю інстанцыю — ў гэтую друкарню. Найлепшаму ў сваёй прафесіі спецыялісту з саракапяцігадовым стажам Міхаілу Ермакову, паліграфісту найвышэйшага разраду, якраз і даверылі адказную работу. Буду няшчыры, калі не скажу пра тое, што гэты майстар прыклаў сваю руку і да маёй справы. Шмат гадоў Міхаіл Міхайлавіч бездакорна працаваў на галоўным паліграфічным прадпрыемстве краіны — паліграфкамбінаце імя Якуба Коласа, друкаваў сотні выданняў, былі сярод іх і маляўнічыя прадстаўнічыя фотаальбомы. Цяпер ён друкуе і мой альбом. Спадзяюся, што чацвёртае яго перавыданне (яно цалкам перароблена — новыя і тэкст, і фатаграфіі), дзякуючы друкару, спадабаецца гледачам і чытачам, упрыгожыць міжнародную кніжную выстаўку, якая пройдзе ў пачатку наступнага месяца.

Акрамя Міхаіла Ермакова, над альбомам працавалі і іншыя друкары: Уладзімір Давыдаў, Аляксандр Львоў.

Аддрукаваныя аркушы трапляюць у пераплётны цэх, дзе шчыруе жаночая брыгада пад кіраўніцтвам адказнай і вопытнай Людмілы Банцарэвіч: Надзея Бруй, Ірына Сабіла, Святлана Мілановіч, Наталля Дзярбун, Вікторыя Сярэдзіч.

Між тым трэба падкрэсліць, што выпуск альбома ажыццяўляецца па заказе і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. А ў чытачоў падчас кніжнай выстаўкі будзе магчымасць пагартаць кнігу, да стварэння якой, хоць і праз аб'ектыў фотакамеры, мне пашчасціла прычыніцца.

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.