Вы тут

Жыхар Мастоўскага раёна ў кавярні кінуў ва ўнітаз петарду


Ужыванне спіртных напояў зноў стала ўскоснай прычынай хуліганскіх дзеянняў. На гэты раз у поле зроку праваахоўнікаў трапіў раней не судзімы жыхар Мастоўскага раёна 1995 года нараджэння.


Малады чалавек адпачываў у адной з забаўляльных устаноў райцэнтра і менавіта тут здзейсніў непрыгожы ўчынак, якому ўжо дадзена прававая ацэнка. Ноччу хлопец зайшоў у санвузел кавярні, дзе кінуў ва ўнітаз петарду. Ад выбуху яго разарвала на кавалкі, і ён цалкам страціў сваё функцыянальнае прызначэнне, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Тое, што адбылося з сантэхнікай, гаспадары забаўляльнай установы выявілі перад яе закрыццём. Асобу хулігана ўдалося ўстанавіць па камерах відэаназірання. Сума нанесенай шкоды - адна тысяча рублёў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: newgrodno.by

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».