Вы тут

У Мінску хлопец шпурнуў з акна слоік з агуркамі і трапіў у аўтамабіль


Уласнік аўтамабіля Audi паведаміў праваахоўнікам, што ў ягонай машыне пабіта лабавое шкло. Машына стаяла каля жылога дома па вуліцы Шугаева без парушэння правілаў паркоўкі, паведамляе МУС.


Сышчыкі высветлілі, што аўтамабіль пашкодзіў 21-гадовы непрацуючы жыхар сталіцы. Малады чалавек пражывае ў адным доме з гаспадаром пашкоджанага транспартнага сродку. Высветлілася, што ў выходны дзень у яго гасцявалі сябры, і яны разам ўжывалі спіртныя напоі. Пасля чаго мінчанін вырашыў прадэманстраваць таварышам сваю сілу - выкінуў слоік з агуркамі з акна, ды так, каб ён праляцела як мага далей.

Слоік упаў на прыпаркаваны аўтамабіль Audi і разбіў лабавое шкло. Гаспадар транспартнага сродку ацаніў прычыненую шкоду ў 2000 рублёў.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.