Вы тут

У першай палове тыдня будуць пераважаць адліга і ветранае надвор'е


На гэтым тыдні будзе адносна цёпла. Хоць пры слабым плюсе, амаль абсалютнай вільготнасці і павышанай ветранасці выдзімаць цяпло з мінакоў будзе літаральна за пяць хвілін.


Атлантычныя цыклоны, што перамяшчаюцца па поўначы Еўропы, працягнуць прыносіць на еўрапейскі кантынент цёплае вільготнае паветра. Гэта абумовіць у нашай краіне на гэтым тыдні вільготнае цёплае надвор'е з тэмпературным фонам, на 5—8 градусаў вышэйшым за кліматычную норму. У першай палове тыдня будуць пераважаць адліга і ветранае надвор'е, а ў другой палове ў начныя гадзіны будзе падмарожваць, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Калі сёння месцамі, пераважна па паўночнай частцы краіны, пройдуць невялікія дажджы, то заўтра часам чакаецца ўжо і мокры снег. Дарэчы, у сераду любыя ападкі будуць суправаджацца моцным парывістым ветрам. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад нуля да плюс 5 градусаў. У ноч на чацвер нас чакае злёгку зімовае надвор'е. У гэты час у асобных раёнах краіны магчымы невялікі кароткачасовы снег, а ўдзень будзе пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай у чацвер захаваецца парывісты вецер, на асобных участках дарог утворыцца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да мінус 5 градусаў, удзень — ад мінус 2 градусаў да 3 цяпла.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у пятніцу месцамі, пераважна па поўначы краіны, пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. У асобных раёнах чакаецца невялікі кароткачасовы дождж, уначы і раніцай слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 5 да плюс 2 градусаў, удзень — ад нуля да 6 цяпла. У суботу месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. У асобных раёнах чакаюцца туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад мінус 5 градусаў да 5 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв'ю: mos-jkh.livejournal.com

Загаловак у газеце: Не снег, а хлюпота нейкая

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».