Вы тут

На Гродзеншчыне вясковы жыхар пазбавіў родную цётку зберажэнняў


У Гродзенскі райаддзел міліцыі паступіла паведамленне ад жыхаркі адной з мясцовых вёсак: у яе прапалі зберажэнні. Жанчына 1959 года нараджэння заявіла, што хтосьці скраў 1500 долараў.


У ходзе праведзеных участковым інспектарам аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў была атрымана інфармацыя, што да здарэння можа быць датычны пляменнік пацярпелай. Да крадзяжу 39-гадовы нідзе не працуючы мужчына вёў сціплы лад жыцця, а не так даўно стаў прыязджаць дадому ў сваю вёску на таксі.

Праваахоўнікі выбылі ў населены пункт і затрымалі фігуранта гісторыі. Пры вобыску ў яго было выяўлена 800 долараў і рублі, паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Аказалася, што ён меў доступ у дом сваёй цёткі, ведаў, дзе захоўваюцца зберажэнні, і ў адзін з дзён мінулага года скраў ключ ад шафы, пасля чаго здзейсніў крадзеж валюты.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: t-l.ru

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.