Вы тут

Беларусь і Расія дасягнулі пагаднення аб падыходах і методыцы кампенсацыі за брудную нафту


Беларусь і Расія дасягнулі пагаднення аб падыходах і методыцы кампенсацыі за брудную нафту, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.


"Адбыліся перамовы з удзелам намесніка прэм'ер-міністра Беларусі Ігара Ляшэнкі. Бакі дасягнулі пагаднення аб падыходах і методыцы кампенсацыі за брудную нафту", - сказалі ў прэс-службе. Дэталі дамоўленасцей не паведамляюцца.

Што тычыцца перспектывы далейшых перамоваў, адзначана, што бакі рэгулярна вядуць дыялог на ўзроўні спецыялістаў.

Як паведамлялася, "Белнафтахім" 19 красавіка заявіў аб рэзкім пагаршэнні якасці расійскай нафты Urals, якая паступае па трубаправодзе "Дружба". Змест хлорарганічных злучэнняў у нафты ў дзясяткі разоў перавышаў гранічныя значэнні па стандарту. У выніку шэраг краін спыніў прымаць і перапрацоўваць расійскую нафту. Абодва беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы - Мазырскі НПЗ і ААТ "Нафтан" - вымушаны былі знізіць загрузку магутнасцяў і панеслі страты, шкода была нанесена і трубаправоднай сістэме.

Прэв'ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».