Вы тут

У Старых Дарогах затрымалі кіроўцу з 3.6 праміле алкаголю


У Старых Дарогах супрацоўнікі ДАІ затрымалі нецвярозага кіроўцу па паведамленні яго жонкі, паведамляе МУС.


У суботу, 18 студзеня, у 18:20 у аператыўна-дзяжурную службу Старадарожскага РАУС патэлефанавала жанчына і паведаміла, што яе муж у стане алкагольнага ап'янення мае намер сесці за руль свайго аўтамабіля Ford Mondeo.

Супрацоўнікі ДАІ заўважылі аўто на вуліцы Армейскай. Уключыўшы пробліскавыя маячкі, інспектары ДПС пад'ехалі да яго. Кіроўца пачаў рух, але неўзабаве спыніўся.

У ходзе разбору было ўстаноўлена, што за рулём знаходзіўся 36-гадовы мясцовы жыхар. Пры набліжэнні супрацоўнікаў ДАІ ён пералез на пярэдняе пасажырскае сядзенне.

Канцэнтрацыя пароў ў выдыханым ім паветры склала 3,6 праміле. У дачыненні да мужчыны складзены адміністрацыйны пратакол за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення.

Прэв'ю: knews.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.