Вы тут

Прызначаны новыя дзяржсакратар Савета бяспекі, міністр абароны і начальнік Генштаба


Прэзідэнт Беларусі прыняў рашэнне аб прызначэнні трох кіраўнікоў сілавога блоку краіны. На пасаду дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Беларусі прызначаны генерал-лейтэнант Андрэй Раўкоў, які з восені 2014 года ўзначальваў Міністэрства абароны краіны. На пасаду міністра абароны прызначаны генерал-маёр Віктар Хрэнін, які з 2015 года кіраваў войскамі Заходняга аператыўнага камандавання Узброеных сіл Беларусі. На пасаду першага намесніка міністра абароны, начальніка Генеральнага штаба Узброеных сіл прызначаны генерал-маёр Аляксандр Вальфовіч, які з 2018 года быў першым намеснікам начальніка Генштаба.


«Нам вельмі важна зараз падняць значнасць войскаў», — звярнуўся Прэзідэнт да новапрызначанага міністра абароны. Ён адзначыў, што і Віктар Хрэнін, і Аляксандр Вальфовіч — людзі падрыхтаваныя, якія прайшлі ў нечым падобны шлях у сваёй ваеннай кар’еры. 

«Я заўсёды ўнікліва гляджу, ці былі на зямлі, там, унізе. Яны і ўзводамі камандавалі, і ротны вопыт, і батальёна, гэта значыць, яны ведаюць жыццё арміі не па чутках. Гэта вельмі важна, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — Думаю, што знойдуць ўзаемапаразуменне ў арміі, інакш і быць не можа». 

Прэзідэнт дадаў, што пра Аляксандра Вальфовіча кажуць як пра добрага практыка. 

«Я не саспеў для таго, каб рэфармаваць армію такім чынам, каб міністр абароны валодаў прадстаўнічымі функцыямі, а начальнік штаба быў фактычным кіраўніком арміі. Думаю, адзінаначалле для нас нармальнае, у нас кампактная, не такая вялікая і не малая армія, таму нам не трэба ламаць тут структуру кіравання», — сказаў кіраўнік дзяржавы. 

Датычна прызначэння Андрэя Раўкова Прэзідэнт пракаментаваў: «Дзяржсакратарыят — гэта орган, які дапамагае Прэзідэнту працаваць з сілавым блокам, тым не менш у сілу практыкі, якая склалася, дзяржсакратар валодае вельмі вялікімі паўнамоцтвамі і мае вялікі дыяпазон самастойнасці. Таму гэта вельмі важная сфера».

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ўсе новапрызначаныя кіраўнікі — людзі, якія любяць Беларусь і не ўяўляюць свайго жыцця без яе. «Думаю, у нас агульныя мэты, агульныя задачы, і мы вымушаныя будзем іх вырашаць», — рэзюмаваў ён. 

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».