Парывісты вецер і да 7 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 21 студзеня, паведамляе pogoda.by.
У аўторак будзе воблачна з праясненнямі, уначы без істотных ападкаў. Удзень месцамі, пераважна па паўночнай частцы краіны, пройдуць невялікія дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах па поўдні чакаюцца слабыя туман і галалёд. Вецер прагназуецца заходні 5-10 м/с, з парывамі да 14 м/с, удзень месцамі - да 15-18 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 да плюс 3, удзень - 1-7 градусаў цяпла.
Сумесныя праекты ядзерных тэхналогій.
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.