Вы тут

Чэмпіянат па фотабёрдынгу пройдзе ў Беларусi 26 студзеня


Адкрыты зімовы чэмпіянат па фотабёрдынгу пройдзе ў Беларусі 26 студзеня, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на грамадскую арганізацыю "Ахова птушак Бацькаўшчыны" (АПБ).


Фота ptushki.org

У адрозненне ад звычайнага бёрдвотчара, які назірае за птушкамі ў бінокль, задача фотабёрдара - сфатаграфаваць птушак у натуральных умовах. Каб выйграць чэмпіянат, трэба за пяць гадзін (з 10.00 да 15.00) сфатаграфаваць як мага больш розных відаў птушак. За кожны від удзельнік атрымлівае балы. Разабрацца, якую птушку злавілі ў кадр, дапамогуць анлайн-вызначальнік або мабільны дадатак. Па выніках будуць вызначаны пераможцы і прызёры, асобна будзе абраны лепшы здымак. Як і на папярэдніх спаборніцтвах, журы можа ўвесці дадатковыя намінацыі і адзначыць яшчэ некалькі цікавых фота ці ўдзельнікаў. Лепшыя фотабёрдары атрымаюць прызы.

Удзельнічаць у спаборніцтвах можна ў любым пункце Беларусі. "Наш досвед паказаў, што фармат чэмпіянату, пры якім мы не збіраем удзельнікаў у адным месцы, найбольш папулярны. Год таму было 100 удзельнікаў. Вельмі спадзяемся, што і цяпер спаборніцтвы для многіх будуць цікавымі. Фатографы самі змогуць выбраць маршрут і тактыку. Дазваляецца выкарыстанне аўтамабіляў. Менавіта добра падабраны маршрут будзе вырашальным у спрэчцы за прызавыя месцы ", - сказаў каардынатар чэмпіянату Сямён Левы.

Удзельнічаць можна як індывідуальна, так і ў камандзе з двух чалавек. Для гэтага трэба запоўніць заяўку, запампаваўшы яе з сайта АПБ, і адправіць па адрасе levy@ptushki.org. Заяўкі прымаюцца да 17.00 24 студзеня. Чэмпіянат адкрыты і для ўдзельнікаў з іншых краін.

Зімовы чэмпіянат па фотабёрдынгу адбудзецца ў другі раз. Падчас першага ўсе ўдзельнікі сфатаграфавалі за пяць гадзін 86 відаў птушак.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».