Вы тут

Навукоўцы паказалі неверагодны «танец» двух атамаў на відэа


Міжнароднай камандзе навукоўцаў удалося зняць на камеру працэс злучэння і раз'яднання драбнюткіх часціц хімічнага элемента - атамаў, паведамляе apostrophe.ua.


На 18-секундным відэа бачна, як два атамы «танчаць» унутры вугляродных нанатрубак (1-2 нм у дыяметры). Яны па чарзе злучаюцца і раз’ядноўваюцца.

Для таго, каб зняць «танец» атамаў, навукоўцы выкарыстоўвалі спецыяльны мікраскоп, які прапускае праз ўльтратонкі ўзор матэрыялу пучок электронаў і, такім чынам, атрымлівае яго малюнак.

Электронны прамень служыў не толькі для фіксацыі руху атамаў, а і мякка штурхаў атамы, прымушаючы іх рухацца, а не знаходзіцца ў статычным стане.

Навукоўцы падкрэсліваюць, што да гэтага часу яшчэ нікому не ўдавалася зняць на відэа працэс злучэння і раз’яднання двух атамаў.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.