Вы тут

Як праходзіла Вадохрышча ў Мінску


У дзень праваслаўнага свята Богаяўлення дзясяткі тысяч вернікаў прыйшлі на тэрыторыю сталічнага храма у гонар Усіх Святых, каб набраць асвечанай вады і акунуцца ў ваду. Вялікая чарга выстраілася да купелі, над якой узвышаецца бронзавая фігура Іаана Хрысціцеля, нягледзячы на адмоўную тэмпературу паветра.


Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара


Ёсць на Вадохрышча ў Мінску і адна добрая традыцыя. Акунуцца ў купель 19 студзеня прыходзяць інспектары па справах непаўнагадовых разам са сваімі падапечнымі.

- Гэта акцыя традыцыйная, яна вядзе адлік з 2013 года, - кажа намеснік начальніка аддзела прафілактыкі ГУУС Мінгарвыканкама Яўген Абрамовіч. - Інспектары разам з падлеткамі, якія трапілі ў наша поле зроку і патрабуюць увагі, прыходзяць сюды і акунаюцца разам з імі ў ваду. А пасля дзеляцца ўражаннямі. Натуральна, удзел – цалкам дабравольны. Але мы бачым, што гэта спрыяе таму, што стасункі паміж юнакамі і людзьмі ў пагонах становяцца больш давяральнымі. Мушу пры гэтым зазначыць, што Вадохрышчам мы не абмяжоўваемся. Штогод праводзім турніры па некаторых відах спорту, дзе абавязковы ўдзельнік – сектар інспекцыі па справах непаўнагадовых. Цікава, што нават пасля зняцця з уліку некаторыя дзеці да нас прыходзяць і пытаюцца, ці можна паўдзельнічаць у спаборніцтвах яшчэ раз.

Уладу Лабышу пятнаццаць год. Хлопец стаіць перад купеллю і раз-пораз пазірае ўніз – туды па мармуровых прыступках адзін за другім спускаюцца людзі.

- Я буду акунацца ў першы раз. Паўплывалі бацькі, пераканалі, каб я сюды схадзіў. Ды і інспектар сагітавала. Бацькі сюды прыедуць увечары, ну а я вырашыў акунуцца зранку. Маці з татам спускаюцца на Вадохрышча ў купель не ўпершыню, але ніякіх практычных парад мне не давалі. Спецыяльна для таго, каб выпрабаваў усё на сабе.

Нарэшце пайшоў туды і Улад. Некалькі секунд – і хлопец разам з міліцыянерам падымаюцца назад.

- Вельмі спадабалася. Праз год таксама сюды прыйду. Але ўжо буду рыхтавацца. Было не столькі страшна, колькі холадна. А цяпер пабягу я ў палатку грэцца.

- Мы вырашылі, што сваім уласным прыкладам непаўнагадовым трэба паказваць, што чалавек можа пераадольваць сябе, свае страхі, удасканальвацца ўнутрана, - кажа ўчастковы інспектар інспекцыі па справах непаўнагадовых УУС адміністрацыі Фрунзенскага раёна Мінска, старшы лейтэнант міліцыі Лізавета Зелянкова. – Адгукаюцца на нашу просьбу не ўсе, што цалкам зразумела. Але пасля дзякуюць нам за гэта не толькі самі падлеткі, але і іх бацькі. А гэта дарагога варта.

Валяр’ян ШКЛЕННІК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Тураўскі крыж упершыню будзе прадстаўлены 26 верасня

Тураўскі крыж упершыню будзе прадстаўлены 26 верасня

На свята Узнясення Крыжа Гасподняга, падчас вячэрняй службы ў Мінскім кафедральным саборы.

Грамадства

Як і чым жыве колішняя «памідорная сталіца» Беларусі?

Як і чым жыве колішняя «памідорная сталіца» Беларусі?

Каб адчуць, чым organіc food адрозніваецца ад звыклых для сучаснага гараджаніна прадуктаў, дастаткова пакаштаваць памідоры ў Савічах і параўнаць іх з таматамі з гіпермаркета.

Грамадства

Генеральны дырэктар РУП «Белпошта» Святлана Юркевіч: Мы будзем развіваць перш за ўсё паштаматы

Генеральны дырэктар РУП «Белпошта» Святлана Юркевіч: Мы будзем развіваць перш за ўсё паштаматы

На працягу многіх дзесяцігоддзяў пошта асацыіравалася з традыцыйным наборам паслуг — лістамі, пасылкамі, газетамі, пенсіямі... Але сучасныя тэхналогіі ўсё больш уваходзяць у наш побыт.