Вы тут

На беразе Свіслачы знайшлі труп


На беразе Свіслачы раніцай 19 студзеня выявілі труп мужчыны. Пра гэта агенцтву Мінск-Навіны паведаміла сведка. Інфармацыю пацвердзілі ў аператыўна-дзяжурнай службе Цэнтральнага РУУС Мінска.


Жанчына гуляла з сабакам недалёка ад гасцініцы "Беларусь" па набярэжнай Свіслачы. Цела мужчыны знайшоў гадаванец - труп ляжаў на сушы ў новага пешаходнага мастка, які злучае гасцініцу і Палац спорту. Мінчанка не раздумваючы выклікала "хуткую" і міліцыю.

Супрацоўнікі аператыўна-дзяжурнай службы Цэнтральнага РУУС пацвердзілі інфармацыю: знойдзена цела мужчыны, на выгляд прыкладна 30-35 гадоў.

На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група.

Прэв'ю: МН

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.