Вы тут

У Мастоўскім раёне згарэў дом, загінуў гаспадар


Мужчына загінуў пры пажары ў Мастоўскім раёне, паведамілі ў Гродзенскім абласным упраўленні МНС.


Інцыдэнт адбыўся сёння. Паведамленне аб пажары ў жылым доме ў вёсцы Вялікія Сцяпанішкі паступіла ратавальнікам у 3:16. У 4:01 у жылым пакоі на падлозе пад абломкамі згарэлых будаўнічых канструкцый было знойдзена цела гаспадара дома 1966 года нараджэння. Агнём знішчаны дах, перакрыцце і маёмасць у доме. Прычына пажару высвятляецца.

Яшчэ адно здарэнне адбылося гэтай ноччу ў прыватным доме ў вёсцы Ліхінічы Мастоўскага раёна. "Паведамленне пра пажар паступіла ў 2:34. Пашкоджаны ложак, пасцельныя прыналежнасці, закураны сцены і столь. Атрымаў атручэнне прадуктамі гарэння гаспадар дома 1953 года нараджэння, яго шпіталізавалі", - распавялі ў МНС.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?