Вы тут

Раман Наталлі Батраковай — лідар продажаў


Падведзены вынікі кніжнага года ў галіне продажу кніг айчыннай вытворчасці праз сетку крам «Белкнігі» ў 2019 годзе. Лідарам стала другая кніга рамана Наталлі Батраковай «Бясконцасць кахання, бясконцасць смутку», выдадзеная выдавецтвам «Икселент».


За ўвесь год больш чым у 100 крамах, павільёнах, кіёсках ААТ «Белкнігі» прададзена 1466 экзэмпляраў гэтага драматычнага, напоўненага звычайным і часам незвычайным чалавечым жыццём твора. Дарэчы, агульны тыраж менавіта другой кнігі рамана «Бясконцасць кахання, бясконцасць смутку» — 4000 экзэмпляраў. Варта заўважыць, што ў рэйтынгу «Белкнігі» са 100 выданняў айчыннай вытворчасці творы беларускай пісьменніцы (Наталля Батракова і піша, і выдаецца на рускай мове) займаюць восем пазіцый. 88-ю і 89-ю пазіцыі дзеляць паміж сабою першая кніга рамана «Тэрыторыя душы» і першая кніга рамана «Плошча Згоды» — кожнай з іх летась чытачы набылі па 113 экзэмпляраў. Выдавец той жа самы — «Икселент». А на апошнім (для Н. Батраковай, зразумела) месцы — другая кніга рамана «Тэрыторыя душы», якую ў 2019-м набылі 110 чытачоў і адпаведна пакупнікоў «Белкнігі». Усяго ў 2019 годзе «Белкніга» рэалізавала 2358 экзэмпляраў кніг Наталлі Батраковай. Лічба істотная, калі мець на ўвазе, што апошнюю пазіцыю ў рэйтынгу продажаў са 100 кніг беларускай вытворчасці займае выданне, якое ва ўсёй сетцы «Белкнігі» прадалі ў колькасці 100 экзэмпляраў.

Сяргей ШЫЧКО

Прэв'ю: nlb.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.