Вы тут

На Жаўтыкаўскай алімпіядзе беларускія школьнікі заваявалі 23 узнагароды


Міжнародная Жаўтыкаўская алімпіяда школьнікаў па матэматыцы, фізіцы і інфарматыцы праводзіцца штогод пад эгідай Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Казахстан. Унікальнае інтэлектуальнае спаборніцтва працягвае традыцыю ўсесаюзных алімпіяд і дае ўдзельнікам унікальны шанц для далейшага росту і развіцця ў вывучэнні дакладных навук.


У гэтым годзе алімпіяда праходзіла на базе Рэспубліканскай фізіка-матэматычнай школы Алматы. У ёй прынялі ўдзел 622 навучэнцы ў складзе 84 каманд з 20 краін свету: Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Балгарыі, Грузіі, Даніі, Казахстана, Кыргызстана, Манголіі, Непала, Нарвегіі, ААЭ, Расіі, Сербіі, Таджыкістана, Туркменістана, Турцыі, Узбекістана, Украіны і Швецыі.  У склад міжнароднага журы ўвайшлі навукоўцы і выкладчыкі з Беларусі, Казахстана, Балгарыі, Арменіі, Грузіі, Узбекістана, Расіі.

Згодна з умовамі вынікі двух тураў алімпіяды суміруюцца ў асабісты залік па кожным прадмеце, а рэйтынг каманд вызначаецца сумай індывідуальных вынікаў яе ўдзельнікаў

Беларусь на алімпіядзе прадстаўлялі 26 навучэнцаў, якія заваявалі ў ходзе спаборніцтваў 23 медалі: 6 залатых, 6 сярэбраных і 11 бронзавых. На рахунку ліцэістаў БДУ – дзесяць узнагарод. Таксама зборная Ліцэя БДУ заваявала дыплом III ступені ў камандным заліку.

Залатыя медалі заваявалі ў Казахстане Барысаў Яраслаў (11 клас, гімназія № 8 г. Віцебска), Касцяны Андрэй (10 клас, гімназія № 51 г. Гомеля), Дамасевіч Станіслаў (10 клас, Цэнтр юных пажарных г. Мазыр), Мішчанка Андрэй (11 клас, Цэнтр юных пажарных г. Мазыр), Процкі Сяргей (11 клас, Ліцэй БДУ) і Санкін Павел (11 клас, Ліцэй БДУ).

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв'ю: almaty.fizmat.kz

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.