Вы тут

Не згубімся ў часе і прасторы


У кнізе “Белорусы Львовщины”, якая нядаўна прэзентавалася ў Беларускай грамадзе Львоўскай вобласці, адлюстраваны моцныя повязі супляменнікаў ва Украіне з гістарычнай Бацькаўшчынай


Сяргей Кулікоў

Больш за 25 гадоў дзейнічае ў прыгожым украінскім горадзе беларуская суполка. Паядналіся ў Беларускай грамадзе Львоўскай вобласці тыя супляменнікі, хто жадае падтрымліваць повязі з Бацькаўшчынай, каму важна й цікава больш ведаць пра сучаснае жыццё ў Беларусі. Мы зберагаем памяць пра традыцыі продкаў, імкнемся прыўносіць іх у свой сучасны побыт. А ў часе тэматычных сустрэч дзелімся тым, што даведаліся пра Беларусь з розных крыніц, уражаннямі ад паездак на Бацькаўшчыну.

Беларускі асяродак у Львове — цікавы феномен культурна-асветніцкай дзейнасці. Вось і ўзнікла ў актывістаў суполкі жаданне ў кнізе адлюстраваць свае найбольш важныя грамадскія справы, стварыць своеасаблівы летапіс беларускага жыцця ў Львове, дадаўшы й асабістыя матэрыялы, партрэты, жыццёвыя гісторыі львоўскіх беларусаў. На жаль, многіх з тых, хто спрычыніў ў Львове да працы на карысць Бацькаўшчыны, ужо няма сярод нас: адышлі ў Вечнасць. Некаторыя нашы сябры вярнуліся жыць у Беларусь. Тыя ж, хто па-ранейшаму аддае сябе любімай грамадскай працы, пагадзіліся: кнігу рабіць варта! Каб зладзіць своеасаблівы масток паміж пакаленнямі, надаць дадатковы стымул дзейнасці суполкі. Бо што хаваць: па зразумелых прычынах (падабенства мовы, традыцый, геаграфічная блізкасць) даволі хутка асімілююцца маладыя людзі ва ўкраінскае грамадства — і назаўсёды страчваюць свой “беларускі код”. І ўжо не могуць пранікнуцца той жа любоўю да зямлі продкаў, якую мы, старэйшыя, маем у сваіх сэрцах.

Кнігу пісалі ўсе разам пад дэвізам “памятнае з перажытага”. Я складала, падбірала матэрыялы, іх рэдагавалі Вячаслаў Баровіч і патрыярх суполкі Сяргей Уладзіміравіч Кулікоў. Фотаздымкі Святланы Мярзловай. Атрымался ў выніку 170 старонак.

Спачатку мы прэзентавалі кнігу актывістам беларускіх суполак Украіны ў Кіеве, атрымалі пазітыўныя водгукі. Потым і ў Львове была вечарына-прэзентацыя — разам з аповедам пра знакамітага земляка-фізіка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі Жарэса Алфёрава ды пра беларускі лён, адпаведную прамысловасць. Дарэчы, і выступіў танцавальны гурт “Лянок” — у новым складзе, з дэбютнымі нумарамі. Дзеткі выконвалі беларускія танцы, і мы таму вельмі рады. Потым Сяргей Кулікоў, які шмат гадоў узначальваў суполку, распавёў пра стварэнне кнігі. Уступны артыкул яе пападзены на ўкраінскай мове, ёсць блок на беларускай. А тэксты пра нашу гісторыю, выдатных людзей падалі па-руску: больш людзей зразумее. Ёсць у кнізе аповед пра Беларускую грамаду Львоўскай вобласці ад часу яе стварэння, далей пададзены портрэты яе актывістаў: і ранейшых, і цяперашніх. Усе, хто прыйшоў на імпрэзу, прынялі з удзячнасцю доўгачаканы “сувенір” у дар. Будзем больш ведаць адзін пра аднаго, не згубімся ў прасторы й часе...

Тамара Казак, кіраўніца Беларускай грамады Львоўскай вобласці

Нумар у фармаце PDF

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».