Вы тут

Расіянін выкраў заработную плату беларусаў, якія заснулі ў цягніку


Аператыўнікі аддзела крымінальнага вышуку Мінскага аддзела ўнутраных спраў на транспарце затрымалі расіяніна, які абакраў двух жыхароў Гродзенскай вобласці, што вярталіся дадому пасля падпрацоўкі ў Маскве.


Прапажу буйной сумы грошай і мабільнага тэлефона двое жыхароў Мастоў заўважылі толькі тады, калі сышлі з цягніка. Мужчыны адразу ж звярнуліся па дапамогу да супрацоўнікаў міліцыі.

Праваахоўнікі неадкладна сталі весці работу па пошуку зламысніка. І ўстанавілі, што да крадзяжу 83000 расійскіх рублёў і мабільнага тэлефона з зараднай прылада аказаўся датычны 33-гадовы жыхар Расійскай Федэрацыі, які прыехаў у сталіцу ў тым жа цягніку, што і пацярпелыя.

Паводле аператыўнай інфармацыі, раніцай, калі цягнік ужо пад'язджаў да сталічнага чыгуначнага вакзала, падазраваны шпацыраваў па вагоне. Заўважыўшы, што двое мужчын моцна спяць, 33-гадовы расіянін забраў у аднаго з іх кашалёк з грашыма, а ў другога -- мабільны тэлефон з зараднай прыладай, паведамілі ў МУС.

Устаноўлена, што ў сталіцу расіянін накіроўваўся з турыстычнай мэтай. Праваахоўнікам затрыманы растлумачыў, што выкрадзеныя ў мужчын грошы ён выдаткаваў на ігральныя ўстановы. Мабільны тэлефон і зарадная прылада ў яго былі канфіскаваны і перададзеныя законнаму ўладальніку.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: tengrinews.kz

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?