Вы тут

Мінлясгас летась пабудаваў больш за 100 кіламетраў лесагаспадарчых дарог


У 2019 годзе лесагаспадарчыя ўстановы пабудавалі і ўвялі ў эксплуатацыю 17 лесагаспадарчых дарог. Агульная працягласць аб'ектаў склала 102,5 кіламетра (пры заданні 100 кіламетраў), паведамілі ў прэс-службе міністэрства.


Будаўніцтва вялося ва ўсіх лесагаспадарчых аб'яднаннях. Найбольшая колькасць аб'ектаў з'явілася ў Віцебскай вобласці: лесагаспадарчыя дарогі пабудаваны ў Бягомльскім, Гарадоцкім, Лепельскім, Аршанскім, Полацкім, Пастаўскім і Ушацкім лясгасах. Агульная працягласць аб'ектаў склала 40,9 кіламетра.

У Брэсцкай вобласці было пабудавана 22 кіламетры лесагаспадарчых дарог (Драгічынскі, Палескі лясгасы), у Магілёўскай -- 14,1 кіламетра (Быхаўскі, Чэрыкаўскі лясгасы), у Гродзенскай -- 8,8 кіламетра (Смаргонскі доследня лясгас), у Мінскай -- 8,4 кіламетра (Клецкі, Пухавіцкі лясгасы), у Гомельскай -- 8,3 кіламетра (Акцябрскі, Лельчыцкі лясгасы).

Аб'ёмы будаўніцтва лесагаспадарчых дарог рэгулююцца дзеючай дзяржаўнай праграмай "Беларускі лес". Павелічэнне працягласці транспартнай сеткі ў лесе абумоўлена неабходнасцю асваення разліковай лесасекі, якая штогод павялічваецца, своечасовага правядзення лесааднаўленчых работ і мерапрыемстваў па барацьбе з хваробамі і шкоднікамі лесу, ліквідацыі лясных пажараў.

Так, за апошнія дзесяць гадоў толькі сіламі лясгасаў у краіне пракладзена каля тысячы кіламетраў лесагаспадарчых дарог. Па выніках гэтай пяцігодкі (2016-2020 гг.) у эксплуатацыю павінна быць уведзена не менш за 500 кіламетраў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: pxhere.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».