Вы тут

Пройдзе адборачны этап Рэспубліканскага чэмпіянату па інтэлектуальных гульнях


19 студзеня адбудзецца сінхронны адборачны этап XXVII Рэспубліканскага чэмпіянату па інтэлектуальных гульнях, у якім прымуць удзел больш за 400 каманд з ліку навучэнцаў устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі.


Арганізатарамі выступаюць Міністэрства адукацыі, Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі і рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне “Беларуская ліга інтэлектуальных каманд".

Сінхронны адборачны этап адбудзецца з 12.00 да 15.00 адначасова на 21 пляцоўцы краіны: у Брэсце, Баранавічах, Кобрыне, Пінску, Віцебску, Полацку, Гомелі, Мазыры, Гродна, Ваўкавыску, Лідзе, Навагрудку, Ашмянах, Барысаве, Вілейцы, Жодзіна, Салігорску, Чэрвені,  Магілёве, Кіраўску і ў Мінску.

Каманды вызначаць удзельнікаў фіналу XXVII Рэспубліканскага чэмпіянату па інтэлектуальных гульнях, які пройдзе 24-26 красавіка 2020 года.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв'ю: informatio.ru

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.