Вы тут

Плюс пяць біяграфій у капілку гісторыі літаратуры


Плюс пяць біяграфій у капілку гісторыі літаратуры

 

ІІ тур конкурсу біяграфічных твораў «Слаўная кампанія: рэANIMAцыя», прысвечаных беларускім пісьменнікам ХІХ стагоддзя, урачыста фінішуе на XXVII Мінскай міжнароднай кніжнай выставе.

Як вядома, гэты конкурс праследуе такія мэты, як развіццё ў сучаснай беларускай прозе гісторыка-біяграфічнага жанру і створаны спецыяльна для таго, каб заахвочваць літаратараў да працы ў рэчышчы дакументальна-мастацкай творчасці. Нельга не адзначыць і патрыятычную ролю: конкурс накіраваны на папулярызацыю гісторыі айчыннай літаратуры. Сярод крытэрыяў ацэнкі — не толькі дакладнасць фактаў, праўдзівасць дэталей эпохі і цэласнасць аповеду, але і займальнасць, арыгінальнасць, арыентаванасць на школьную і студэнцкую аўдыторыі.

Конкурс праводзіцца другі год рэдакцыя часопіса «Маладосць» сумесна з філфакам БДУ пры інфармацыйнай падтрымцы Нацыянальнага інстытута адукацыі. Да ІІ тура, які доўжыўся на працягу 2019 года, далучана кафедра тэарэтычнага і славянскага літаратуразнаўства.

Вынікі былі падведзены членамі журы (у складзе якога — кандыдаты і дактары навук, даследчыкі гісторыі літаратуры) яшчэ ў канцы снежня, але многае трымаецца ў сакрэце да дня ўзнагароджвання. Так, вядома, што ў ІІ туры дыплом пераможцы атрымлівае адзін канкурсант, яшчэ чатыры ўдастояцца дыпломаў лаўрэатаў, астатнія атрымаюць дыпломы ўдзельнікаў. Пераможца і лаўрэаты атрымаюць грашовыя прэміі.

ІІ тур конкурсу «Слаўная кампанія: рэANIMAцыя»даў паўнавартасныя творы пра наступных пісьменнікаў ХІХ стагоддзя: Франц Савіч, Уладзіслаў Сыракомля, Вайніслаў Савіч-Заблоцкі, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч і Кастусь Каліноўскі.

Цырымонія ўзнагароджвання адбудзецца 8 лютага і пачнецца а 13-й у канферэнц-зале РВЦ “БелЭкспа” на Пераможцаў, 14.

Фота з архіва конкурсу (І тур).

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».