Вы тут

Дом-музей I з'езда РСДРП азнаёміць з гісторыяй мультфільмаў


Інтэрактыўная выстава "Play! Гісторыя мультфільмаў" будзе працаваць з 18 студзеня па 5 красавіка ў філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея "Дом-музей I з'езда РСДРП". Праект арганізаваны ў партнёрстве з музеем навукі "Элемента", піша БЕЛТА са спасылкай на арганізатараў.


"Днём нараджэння мультыплікацыі лічыцца 30 жніўня 1877 года, а ўжо з 1920-х гадоў мультыплікацыйныя героі становяцца пастаяннымі спадарожнікамі дзяцей ва ўсім свеце. Сёння мультфільмы ў асноўным ствараюцца з дапамогай камп'ютарнай графікі, і мы можам глядзець іх на любым лічбавым устройстве. А сто гадоў таму для прагляду малюнкаў выкарыстоўвалі фенакістыскоп, заатроп, страбаскоп, праксінаскоп і стэрэаскоп. З усімі гэтымі фантастычнымі ўстройствамі можна азнаёміцца на нашай выставе, але не проста паглядзець на іх, а пакруціць і непасрэдна на сабе адчуць, як яны працуюць", - расказалі арганізатары.

На выставе наведвальнікі змогуць таксама пагартаць цікавыя коміксы, паглядзець кадры з мультфільмаў першай паловы мінулага стагоддзя, прымераць вушкі Мікі Мауса ў адкрытай фотазоне і нават зрабіць уласны фліпбук у анімацыйнай міні-майстэрні. "А для тых, хто не баіцца пасмяяцца над сабой, мы прапануем куток крывых люстэркаў, дзе можна паглядзець на сябе ў розных незвычайных варыяцыях, як калісьці гэта зрабіў воўк у адной з серый знакамітага мультсерыяла "Ну, пачакай!". На выставе да экспанатаў дакранацца не толькі можна, але і трэба", - дадалі ў музеі.

Прэв'ю: histmuseum.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?