Вы тут

Тры нелегальныя стрэльбы і мяса дзічыны выявілі ў жыхара Капыльскага раёна


У паляўнічых угоддзях каля вёскі Свідзічы Капыльскага раёна работнікі Нясвіжскай міжрайінспекцыі затрымалі мясцовага жыхара, які незаконна падстрэліў качку. Птушка ўпала на ваду, і парушальнік быў вымушаны пачакаць, пакуль яе прыб'е да берага. За гэты час да вадаёма паспела пад'ехаць рэйдавая група, якая атрымала паведамленне пра стрэл.


Як высветлілася, мужчына не з'яўляецца зарэгістраваным паляўнічым, не мае дазволу на выкарыстанне зброі і на здабычу дзічыны, а акрамя таго ён паляваў на птушак у забаронены тэрмін.

Як паведамілі ў Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, заўважыўшы інспектараў, паляўнічы-нелегал схаваў стрэльбу ў чароце, але пры апытанні сказаў, што кінуў па частках у ваду. Зброю ўсё ж знайшлі, яна апынулася нелегальнай, са збітым нумарам. Схлусіў затрыманы і пра тое, што не мае больш ніякіх прыладаў палявання і боепрыпасаў. У ходзе агляду ў яго дома праваахоўнікі знайшлі яшчэ дзве незарэгістраваныя стрэльбы, таксама без нумароў, і чатыры бляшанкі пораху.

Пры наяўнасці такога арсенала не дзіўна, што ў халадзільніку ў падазраванага выявілася 15 кілаграмаў мяса, а ў двары -- кроў і шэрсць, як мяркуецца, дзікай жывёліны. Пад грузам доказаў мужчына прызнаў, што ў снежні таксама хадзіў на паляванне і падстрэліў казулю. Знайшлі ў браканьера і рыбалоўныя сеткі -- дзесяць штук агульнай даўжынёй 315 метраў.

За незаконную здабычу качкі, захоўванне незарэгістраванай зброі і забароненых прылад лоўлі рыбы парушальніка прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці. Здабыча казулі і захоўванне пораху - крымінальна каральныя дзеянні, пасля правядзення экспертыз па гэтых фактах могуць быць распачаты крымінальныя справы. Шкода, нанесеная прыродзе з прычыны браканьерскай палявання, склала больш за 4 тысячы рублёў. Не менш важкай можа апынуцца і сума прызначаных парушальніку штрафаў, таксама па рашэнні суда яго могуць пакараць папраўчымі работамі, абмежаваннем або нават пазбаўленнем волі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: youtube.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.