Вы тут

На курорце ў Славакіі загінуў беларус. Ён сутыкнуўся з іншым лыжнікам


Удзень 16 студзеня ў Славакіі на лыжным курорце «Ясна» сутыкнуліся два лыжнікі. Адзін з іх загінуў. Пра гэта паведамляе горнавыратавальная служба Славакіі.


Лыжны курорт «Ясна» размешчаны на гары Хапок ў цэнтры Славакіі. Днём туды былі выкліканы ратавальнікі. Сутыкнуліся два лыжнікі.

28-гадовы жыхар Беларусі страціў прытомнасць. Калі ратавальнікі прыбылі на месца здарэння, мужчына быў без прыкмет жыцця. Ратавальнікі правялі сардэчна-лёгачную рэанімацыю. Крыху пазней да месца трагедыі прыляцелі медыкі, але хлопец памёр.

Другі лыжнік атрымаў траўмы галавы і грудной клеткі. 38-гадовы жыхар Славакіі шпіталізаваны.

Прэв'ю: eruditov.net

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».