Вы тут

Жыхар Ганцавіцкага раёна знайшоў міну і панёс яе ў лес


Гаспадар з вёскі Малькавічы Ганцавіцкага раёна, што на Брэстчыне, добраўпарадкоўваў свой участак і адкапаў прадмет, падобны на снарад часоў мінулай вайны. Мужчына ўзяў цяжкі металічны боепрыпас і панёс яго ў лес, а затым ужо пазваніў у міліцыю.


Паводле слоў намесніка начальніка Ганцавіцкага РАУС Максіма ЛУК'ЯНЧЫКА, пасля таго як у дзяжурную часць паступіла паведамленне ад вяскоўца, на месца выехала сапёрна-піратэхнічная група вайсковай часці. Ваеннаслужачыя высветлілі, што знаходка з'яўляецца мінамётнай мінай часоў Вялікай Айчыннай вайны. Потым спецыялісты абследавалі агарод і ўчастак грамадзяніна, але іншых боепрыпасаў не знайшлі. Міна пазней была абясшкоджана.

Міліцыянеры ж яшчэ раз нагадалі, што нельга дакранацца да боепрыпасаў, нават старых і ржавых. Калі вы знайшлі іх, адразу тэлефануйце ў міліцыю і памятайце, што самастойныя дзеянні могуць справакаваць выбух, наступствы якога нельга спрагназаваць. Добра, што ганцавіцкаму агародніку пашанцавала. Але не варта забываць, што ў нашай гісторыі здараліся і трагічныя фіналы падобных знаходак.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.