Вы тут

У Брэсце стартуе новая традыцыя — трубіць апоўдні


Пра гэта гаварылі яшчэ напярэдадні святкавання тысячагоддзя, але ўвасобіць ідэю ў жыццё ўдалося толькі цяпер. Для гэтага спатрэбіліся энтузіязм, жаданне, ну і, вядома, грошы. Група гарадскіх актывістаў, неабыякавых да мінулага і сучаснага малой радзімы, змагла акумуляваць усё пералічанае і запусціць праект пад назвай «Берасцейскі трубач».


Як вядома, Брэст першы з беларускіх гарадоў атрымаў магдэбургскае права. Ад гэтага і адштурхоўваліся арганізатары. Вядома, што горад меў ратушу з гадзіннікам. Хутчэй за ўсё, быў і трубач, які абвяшчаў важныя падзеі і надыход поўдня. Цяпер ён з'явіцца зноў. Брэсцкі трубач пратрубіць поўдзень з судзейскай вежы на Вяслярным канале, размешчанай на шостым паверсе. Роўна ў 12 гадзін ён будзе падаваць тры сігналы, тым самым пацвярджаючы, што горад жыве ў парадку і бяспецы.

Такім чынам, да вядомага ліхтаршчыка, які працуе на вуліцы Савецкай і стаў адной са славутасцяў горада, дадаецца трубач. Першы рытуал падачы сігналу адбудзецца сёння 17 студзеня. Падрабязнасці — у адным з найбліжэйшых нумароў газеты.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Прэв'ю: habr.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?